«Тут час не проста спыніўся, ён згусцеў, стварожыўся», — кажа галоўная гераіня, чым нечакана нагадвае Кніжніка з «Ночы» Віктара Марціновіча (гл. развагі пра «вечнае каля-нуля» і пад.). Калі з замежнымі класікамі рэч можа тлумачыцца (не)свядомым перайманнем, то сінхранізацыя з земляком-пісьменнікам-сучаснікам выглядае амаль цудам (калі вы разумееце, пра што я).