Тых, хто настойвае на сваёй патрэбнасці пры фактычнай пазбыткавасці, на сваёй празмернай звённасці, я вылучыў бы ў групу людзей з умоўным, паводле фактычнай нефункцыянальнасці, назовам «ПІЛОТ ВЕТРАКА».
Уладзімір Пабудзей
Уладзімір Пабудзей (1947 Руднікі Гродзенскай вобласці — 2021 Лювэн, Бельгія) — журналіст, літаратар. Скончыў Пінскі індустрыяльны тэхнікум, потым завочна Гродзенскі ўніверсітэт імя Купалы. Жыў у Вялікай Бераставіцы, Мастах. Працаваў у розных дзяржаўных і (пасля 1992-га года) недзяржаўных выданнях. З 1998 года ў вымушанай эміграцыі. Да 2008 жыў у ЗША (Мічыган), потым пераехаў у Бельгію. Памёр у 2021 годзе. Друкаваўся, збольшага пад рознымі псеўданімамі, у перыёдыцы Рэспублікі Беларусь.