Прамень кінапраектара кінжальным лязом успорвае паўцемру кіназалы. На экране — кіначасопіс «Раніца маёй рэспублікі», хроніка штодзённага тутэйшага жыцця. Спярша дэманструецца рубенсаўскае багацце пасляваеннай беларускай вёскі: шчодрыя наліўныя нівы і незлічоныя статкі на сакавітых пашах, на тле каторых шчаслівыя і сытыя калгаснікі спяваюць фальклорныя падзякі таварышу Сталіну.
Уладзіслаў Ахроменка
Уладзіслаў Ахроменка (1965 — 2018) — беларускі літаратар, сцэнарыст, драматург, гоўст-райтэр, журналіст, даследчык украінскіх архіваў КДБ. Аўтар кніг «Тэорыя змовы» (2011) і «Музы і свінні» (2014). У сааўтарстве з Максімам Клімковічам напісаў кнігі «Здані і пачвары Беларусі», «Янкі, або Астатні наезд на Літве», «Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша», а таксама п’есы «Дзьве душы» (паводле М. Гарэцкага) і «Карта паляка».