Сад брыў, па шчыкалаткі ў плытчыні,
апошнім пылам лета.
Бадыльле цьвялілася
з дохлых рыбін-гуркоў.
Я даіў доўгія струкі
цыцкастых фасолевых кароў,
а сонца пачынала дэклямаваць
восеньскія вершы
кітайскіх паэтаў.
Ян Фролік
(Jan Frolík) Нарадзіўся ў 1948 г. у паўднёвачэскім мястэчку Кардашава Рэчыца, дзе жыве і сёньня. Па адукацыі настаўнік (выкладаў гісторыю і чэскую мову). У часы сацыялізму не друкаваўся, пасьля выдаў кнігі вершаў “Паэтычны сэмінар” (1991), «Хайку гэтага не патлумачыць» (2013), “Суцяшэньне арніталёгіяй” (2013), «Атлянтыда» (раньнія вершы, 2014). Прадстаўлены ў польскай анталёгіі эўрапейскага хайку «Gwiazda za gwiazdą» (2005).