У сапраўднасьці ворагаў няма. Праблема менавіта ў гэтым: у гэтай гісторыі няма ворагаў: у Вэронікі няма ворагаў, у Фэрнандо няма ворагаў, ані ў Даньелі, калі не лічыць таго хлопчыка, які ў жыцьці апроч грымасаў больш нічога ня робіць.
Алехандро Самбра
Alejandro Zambra Infantas – нарадзіўся ў 1975 г. у Сант'яго, Чылі. Аўтар кніг паэзіі «Непатрэбная бухта» (Bahía Inútil, 1998) і «Пераезд» (Mudanza, 2003), раманаў «Бансай» (Bonsái, 2006), «Прыватнае жыцьцё дрэваў» (La vida privada de los árboles, 2007), «Спосабы вяртаньня дамоў» (Formas de volver a casa, 2011), «Факсыміле» (Facsímil, 2014), кнігі аповедаў «Мае дакумэнты» (Mis documentos, 2013). Лічыцца адным з найлепшых маладых пісьменьнікаў Лацінскай Амэрыкі. Жыве ў Мэхіко.