Андрэс Трап'елё

Нарадзіўся ў 1953 г. у правінцыі Леон, з 1975 г. жыве ў Мадрыдзе. Паэт, празаік, эсэіст, сярод іншага – аўтар 18-томнага аўтабіяграфічнага праекту (дзёньніку) «Салён страчаных крокаў». Адзін зь нешматлікіх гішпанскіх паэтаў, якія арыентуюцца на клясычную традыцыю (Унамуно, Мачадо). Найноўшая ягоная паэтычная нізка - «Другая цямрэча» (2012).

Пераклад:

Не бычынае скуры – манаскай сутане
Прыпадобная бацькаўшчына. Тым ня меней,
Сьцягам вёскі заўсёды была для мяне яна,
Дзе жылі, як калісьці Вэргілі ў выгнаньні.

А цяпер? Толькі мапы стракатае контур –
Вецер гоніць яе, спапяліўшы дашчэнту,
У вульгарную суш гарадзкога цэмэнту,
Да засохлых вянкоў палявых нацюрмортаў...