А ў сталовую з салончыку на другім паверсе пранікала вясёлая музыка і гамана, што выбухала нястрыманым сьмехам. Пры зашклёнай вітрыне стаяла некалькі разявакаў, яны прыціскалі да яе далоні, і тыя былі белыя й ненатуральна вялікія. Па-над імі зіхцелі цікаўныя вочы.