Бяздоннае яйка ты велікоднае – ну ты й бясформавая
я ведаю, што ты добрая
але мяне добрыя жанчыны не прыкалваюць
я люблю сук і праяваў
а перадусім дзеля іхнае языкатасьці
але ж ты – ну ўвасабленьне сьвятасьці
-
золатка, ня трэба ўсё так сур'ёзна ўспрымаць
запрашаю цябе на сенажаць
мужчынам галовы сьцінаць
Блянш К'юці
Blanche Cutie (Бланка Заічкава, псэўданім ёсьць вольным перакладам імя й прозьвішча на францускую й ангельскую) нарадзілася ў 1971 г. у Брне, вывучала жывапіс. Паэтка-(анты)фэміністка-“трэшэрка”, штось сярэдняе між І. Г. Крхоўскім і рэперкамі з брненскага гурта «Чокавока». Паводле ўласнага прызнаньня, ня можа не пісаць у рыфму, што адрозьнівае яе ад бальшыні сучасных «сур'ёзных» чэскіх паэтаў. Вершы ўзятыя зь ейнай пакуль адзінай кнігі «Сатну сабе галаву шыпом ружы» (2013).