Галіна Жарко

Журналістка і перакладніца. Працавала на Беларускім дзяржаўным радыё, потым на радыё «Рацыя» і радыё «Свабода». Пераклала з польскай на беларускую мову «Ляльку» Баляслава Пруса (разам з Міколам Хаўстовічам), а таксама шэраг тэкстаў ХІХ стагоддзя.

Пераклад:

Шаль бабкі Звардэцкае — гэта быў 31-ы год. Паўстанцкае войска яшчэ білася ў мундзірах, цар усяе Расеі меў тытул караля Польшчы, матроны не хадзілі яшчэ ў чорным з крыжамі на эбанітавых ружанцах, не аддавалі свае пярсцёнкі і завушніцы ў жабрацкі нацыянальны скарб, Польшча не называлася cette malheureuse et sublime martyre, не стагнала па эміграцыях, не пладзілася, падобна пацукам, у няволі, толькі грызла цуглі, як нядаўна асядланы конь. Для Ружы Польшча скончылася ў 1831-м годзе.