Марыя Кунцэвіч

Maria Kuncewiczowa, нарадзілася ў Самары ў 1895 годзе. У 18 гадоў разам з маці выехала ў Францыю, дзе вывучала французскую літаратуру, потым працягвала філалагічную адукацыю ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. У міжваенны час жыла з мужам і сынам ў Казімежы-Дольным над Віслаю. На пачатку вайны выехала ў эміграцыю — спачатку ў Францыю, потым у Англію і ЗША. Выкладала польскую літаратуру ва ўніверсітэце ў Чыкага. Займала пасаду віцэ-прэзыдэнта польскага PEN-Clubu з 1940 да 1946 году. У 70-я вярнулася ў Казімеж-Дольны. Памерла ў 1989 годзе ў Любліне.

Пераклад:

Шаль бабкі Звардэцкае — гэта быў 31-ы год. Паўстанцкае войска яшчэ білася ў мундзірах, цар усяе Расеі меў тытул караля Польшчы, матроны не хадзілі яшчэ ў чорным з крыжамі на эбанітавых ружанцах, не аддавалі свае пярсцёнкі і завушніцы ў жабрацкі нацыянальны скарб, Польшча не называлася cette malheureuse et sublime martyre, не стагнала па эміграцыях, не пладзілася, падобна пацукам, у няволі, толькі грызла цуглі, як нядаўна асядланы конь. Для Ружы Польшча скончылася ў 1831-м годзе.