Гіём Апалінэр

Guillaume Apollinaire (1880 — 1918), францускі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў паэтычнага авангарду. Паходзіў з шляхецкага роду Кастравіцкіх: маці Анжаліка Кастравіцкая была дачкой штабс-капітана расейскага войска Міхала-Апалінарыя Кастравіцкага, які ўдзельнічаў у паўстаньні 1863 года. Родавы маёнтак Кастравіцкіх Дарожкавічы (Дзісьненшчына) быў канфіскаваны пасьля паўстаньня расейскім урадам. Дзед Апалінэра зь сям’ёй эміграваў у Італію, дзе і нарадзіўся Апалінэр і дзе прайшло ягонае дзяцінства. Падрабязьней пра паходжаньне Апалінэра тут.

Пераклад:

Настане час у ноч сысьці мне —
што ж, я гатовы! Пагатоў
«Ты сыдзеш», кажа мне ў лаціне
птах ibis зь нільскіх берагоў.