Ікю Садзюн

一休宗純 (Ikkyū Sōjun, 1394–1481) — легендарны японскі паэт, мастак, каліграф, аўтар паэтычнай анталёгіі «Кёунсю» («Шалёнае воблака»). Пазашлюбны сын імпэратара Го-Комацу, прадстаўнік дзэн-будысцкай школы Рынзай, быў вядомы сваймі скандальнымі паводзінамі і бадзяжніцтвам.

Пераклад:

Найлепшы будда — дрывасек, манахі — рыбакі.
Дзэн у фатэлях дарагіх — толк у такім які?
Дваццаты год жыву з вады, што заядаю ветрам —
сандалі саламяныя, па сьвеце напрасткі.