Ізідор Дзюкас - граф Лётрэамон

Isidore Lucien Ducasse, comte de Lautréamont (1846 — 1870). Самы пракляты з усіх праклятых французскіх паэтаў. Ніцшэанец незадоўга да Ніцшэ. Пасьля сьмерці забыты, пераадкрыты на пачатку ХХ стагодзьдзя і неўзабаве «кананізаваны» сюррэалістамі. Аўтар як «Сьпеваў Мальдарора», так і іхнага (сама)абвяржэньня, Poésies. Сярод іншага, вынайшаў «дэтурнэман» — улюбёны стылістычны прыём Гі Дэбора, тыповы для постмадэрну.

Пераклад:

Калі вам пагана, ня трэба казаць гэтага чытачу. Пакіньце сваю гаротнасьць пры сабе.