Спалі мой допіс дачарна,
каб дотык зблытаў скуру й прысак –
ляці, маркотная пчала,
з акна пылковы попел высып.
Спалі мой ліст табе датла
на языках цынічных сьвечак.
Ты мне нявернаю была?
Ці папракнуў цябе я нечым?
(Karel Hynek, 1925-1953) Апошні з чэскіх «праклятых паэтаў» другога пакаленьня сюррэалістаў (Эфэнбэргер, Гаўлічэк, Мэдэк, Бонды, Крэйцарава), пры жыцьці публікаваўся пераважна ў самвыдаве (машынапісныя зборнікі ў некалькіх асобніках). У «дзённым» жыцьці працаваў службоўцам, у «начным» – экспэрымэнтаваў з псыхатропнымі рэчывамі. Асноўныя творы: «Дзёньнік малога лорда», «Ікарскія гульні», «Бабуля па роспалаці». Акалічнасьці сьмерці не да канца ясныя – ёсьць падазрэньне, што Гінэк скончыў жыцьцё самагубствам.