Ладзіслаў Кліма

Ladislav Klíma (1878-1928) – найбольш арыгінальны чэскі мысьляр і пісьменьнік першай паловы ХХ ст., “адзін з заснавальнікаў чэскага мадэрну” (Ф. Кс. Шалда). У юнацтве быў выключаны з гімназіі за крытыку аўстра-вугорскай манархіі, у сталасьці маргіналізаваны за крытыку Чэхаславацкай рэспублікі. Пры жыцьці выдаваўся спарадычна, не працаваў, жыў па-за грамадзтвам. Быў пераадкрыты андэграўндам 1970-х гг. (Бонды, Патачка, Немэц), пасьля 1989 г. “прызнаны”, што азначае - сур'ёзна чытаецца й вывучаецца перадусім у замежжы.

Пераклад:

І пачалі мяне мясіць—аёй-аёй. Тут я згадаў пра сваю апошнюю штуку. Стаў на карачкі й ператварыўся ў пацука. “Дзе ён? Куды зьнік?”—“Там, там, уцякае!”—“Але ж гэта пацук!”—“Не, гэта ён, зірніце, у яго яшчэ залатое пенснэ на пыцку!”—“За ім, затапчыце яго!”
Адылі я сьлізгануў у поўны гною каналізацыйны люк і пераможна адплыў—і тут раптоўна ўсё зьнікла.