Ладзіслаў Шэры

(Ladislav Šerý) Нарадзіўся ў 1958 г. у Штэрнбэрку. Філёзаф, публіцыст, перакладнік (Арто, Батай, Жэнэ, Камю, Кено і інш.), выкладчык французскай літаратуры ў Праскай кінаакадэміі. Апрача “Лязэрнага рамансу” (2005-2009), аўтар “Першай кнігі пра тое, што парадак ёсьць хаосам і што нам патрэбнае сьвятло бо мы ня здольныя жыць у цемры і што кожнаму зьместу сама навязваецца нейкая форма і што ўлада паўсюль і нідзе і што нават гэтая дурная свабода ёсьць толькі нанібы і што сапраўдная дэкалянізацыя яшчэ не надышла і што нават мастацтва ёсьць адным вялікім мітам” (1997).

Пераклад:

анягож, яшчэ будзе весела, дзе там канец гісторыі, ім толькі таго й падавай, канец гісторыі, вядома, але толькі для іх, адчуваюць-такі прадвесьце свайго зьнікненьня, але гэтым разам папросту не за гарамі й на практыцы, гэта ўжо не тэарэтычная магчымасьць, як за шпэнглерам ці ў фука ў шасьцідзясятых, яна зьнянацку шалёна наблізілася, ёпціць, шалёна наблізілася
ах як страшна