Лу Цзі

陸機 (261 – 303), кітайскі паэт і прыдворны, адзін зь першых «тэарэтыкаў» прыгожага пісьменства ў гісторыі кітайскай літаратуры, аўтар знакамітай паэмы «Вэнь-Фу» («Роздум пра пісьменства»). Пакараны сьмерцю нібыта за ўдзел у змове супраць імпэратара.

Пераклад:

Бывае,
слова і думка, як належыць,
утвораць верш удалы, сьвежы,
што зьзяе колерамі гожа
і, як акорд, расчуліць можа.
Але няма, на жаль, нічога ў ім твайго,
бо пэўны клясык напісаў ужо яго.