Міхаіл Рубін

Нарадзіўся ў Віцебску 21 красавіка 1976 года. Кампазітар, выкладчык па класе гітары, аўтар і выканаўца шматлікіх песень на свае і чужыя вершы. Адзін з пераможцаў фестывалю «Бардаўская восень» (2016). Аўтар паэтычных зборнікаў на рускай мове: «Книжка с картинками» (2001), «Лёгкие намёков» (2004), «Голоса с постановкой молчанием» (2007), «Каждому» (2014). Па-беларуску піша з красавіка 2015 г. Фіналіст прэміі імя Н. Арсеньневай з кнігай вершаў «Пераклад з іншага» (2017). (Аўтар фота – Зміцер Казакевіч.)

прапаную вам паставіць падабайку на месцы нашай сустрэчы бо тут у хуткім часе з’явіцца аўтазапраўка і будзе позна

я не ведаю
пра што ён спявае
а яму за гэта
выдалі Нобеля
як мне польскую візу
разумееце