спякотныя развагі пра злабадзённае
1
тут у цябе спеў немілагучны
тут у цябе працяжніка няма
вось што кажуць мне беларусы
турбуе іх мая незалежнасць
2
хто б напісаў мне што
хто б падзякаваў мне
што я прасоўваю беларускую культуру
сярод маскоўцаў
во маскоўцы і падзякуюць
беларусы не такія
2.06.16
крамольнае
шкадаваць
шкадаваць
флэшку страціў
флэшку
срэбны колер
вучаніца падарыла некалі
шкада
а калі там нешта было крамольнае
на той флэшцы
шкада
яшчэ і сорам
верагодна
ключы даставаў
яна й выпала
а потым радасць
страту знайшлі
пазналі па майму фота
і вярнулі
гэта Руба сябры
калі там нешта было крамольнае
усе хутка даведаюцца
06.16
у меншасці
паважаныя ж людзі
людзі нябачнай чысціні
усё разумеюць
усім парады даюць
вось і да мяне дабраліся
фемінізм зло
ты як габрэй
павінен гэта зразумець
гомасэксуалізм зло
калі ты гэта не зразумееш
ты таксама зло
тым больш ты ў меншасці
06.16
верш
нічога не бачу апрача таго што бачу мне трэба з гэтым разабрацца ці з гэтым пагадзіцца ўпершыню пішу па-беларуску ў такім стылі цікава чым скончыцца ці хопіць мне ведаў каб сказаць важнае ці разумею я наогул што па-беларуску пісаць у такім напрамку гэта вельмі адказна не кожны ўцяміць а хто уцяміць падумае і што ў гэтым такога наша мова прыгожая ёю пра усё можна напісаць прыгожа і мілагучна як мае быць таму мне застаецца распавесці толькі адзіную магчымую праўду я бачыў у краме тую што не адказала на маю смс-ку яна на мяне нават не паглядзела а я не паспеў яе спыніць быў усхваляваны мабыць з гэтым трэба разабрацца ці пагадзіцца хутчэй за ўсё другое бо верш скончаны
06.16
вакацыі
вакансіі
шукаю
вакацыі
трэба шукаць
каб з глузду не з’ехаць
чытаю
як сябе не абмяжоўваць
потым
як абмяжоўваць
гэты метад састарэлы
той
з лухтой
гэта так відавочна
што я даўно ўжо
не быў у акуліста
бо бачу неверагоднае
у мяне праязны
толькі так
я магу патлумачыць
адсутнасць аўтобуса
залатыя словы
залатыя
трэба прымеркаваць іх да нейкай даты
ў літаратуры
во дождж хутка
я пішу вершы
каб сябе ўлагодзіць
мабыць
гэта ахвяра
мабыць
літары
мне падабаюцца літары
ахвярую іх
мне з сабой цяжка
вакацыі
вакансіі
слова павінна працаваць
21.06.16
Дылан-69
быццам гэта не ён
яго голас быццам гэта не ён
мне здаецца што я таксама не ён
але гэта ж відавочна
вывучаю навыкі кіравання словамі
практыкую замовамі
зімовы час
зімовы час
ранішні час
выратуй нас
святы Боб
у сваім архаічным кантры-стылі
быццам гэта не ты
табе было тады 28
ты быў павінен памерці
але ты заспяваў кантры
і выжыў
дакладны рэцэпт
дакладны рэцэпт
але ж гэта не яго голас
я ў шоку
слухаю і дзіўлюся
святы Боб
ранішні час
выратуй нас
13.02.16
Дылан у 80-я
што я чую
паўэр-барабаны
прывітанне Боб
гэты саўнд
табе не пасуе
вяртаючыся
да сваёй мінулай прамовы
адзначу
што ў 00-я
ўсё склалася значна лепш
наогул гэта самы лепшы час
тады нават мая музыка
пры наяўнасці гэткіх жа паўэр-барабанаў
была жывой і здаровай
бывай Боб
жыві яшчэ шмат гадоў
каб я усё нарэшце паслухаў
28.03.16
Дзіма і Дылан
столькі ўжо напісаў
пра надвор’е
пра вучняў
пра Боба Дылана
сёння сонечна
Дзімы зноўку няма
а Дылан
хутка выпусціць
чарговы альбом кавераў
тым часам я пішу пра яго мінулае
пра яго аўтарскае
мабыць толькі такі Боб
мой недахоп
яму ўжо 75
гэта вельмі шмат
у беларускім кантэксце
бачыў дзядочка ў аўтобусе
той напэўна ехаў садзіць агарод
рукі дрыжаць а ён едзе
з нейкай расадай
мабыць гэта адданасць зямлі
а Боб во музыцы адданы
спявае Сінатру
так
што мне захацелася ўспомніць
джазавыя акорды
мудрагелістыя і такія прыгожыя
джазавыя акорды
надвор’е сонечнае
Дзімы зноўку няма
дзякуй Боб
7.05.16
пірацкае прывітанне
Боб выдаў новы альбом
Боб выдаў новы альбом
няхай усе ведаюць
Боб выдаў новы альбом
дваццатага мая
а сёння чатырнаццатае
як такое здарылася
а усё ж вельмі проста
ты прысвячаеш мне вершы
я праз піратаў дасылаю табе альбом
так спявае мне Боб
аднекуль здалёк
пірацкае прывітанне
дзіўнае натхненне
на ўвесь дзень
14.05.16
дзень Дылана
сёння нарадзіўся Дылан
і мне трэба павіншаваць яго па-беларуску:)
віншую цябе Боб
ты таксама быў некалі яўрэйскім хлопчыкам
а потым узяў псеўданім
у мяне таксама ёсць псеўданімы
нават прыгожыя
мне падабаецца ў іх хавацца
але навошта хавацца
гэта тады толькі мае сэнс
калі ў цябе слава
а так
гэты год у мяне год Дылана
я вырашыў
пакуль творца жывы
трэба яго слухаць уважліва
не рабіць гэта постфактум
ой які ж геніяльны ён быў
аднак прабач Боб
я не разумею тэкстаў
музыка
інтанацыі
я закаханы ў іх
а тэксты
тэксты галоўнае
я разумею
Боб
на жаль
я мала пішу па-беларуску зараз
але дзеля цябе
раблю велізарнае выключэнне
бо дзень такі
юбілейны дзень
мне хутка на працу
і таму
да 120
як у нас кажуць
Боб
чакаем кавер-альбом на ідыш
мне падаецца
гэта наспела
24.5.16
чацвёрты верш пра Боба
ноччу
амаль 2 гадзіны
глядзеў на каву
ў аэрапорце
з самай раніцы
бадзяўся па Менску
шукаў польскую візу
бадзяўся па Менску
шукаў візу
Дылан атрымаў Нобеля
хіба я мог уявіць
што такое здарыцца
думаў знайду візу
і адразу дадому
бадзяўся ўвесь дзень
а Дылан атрымаў Нобеля
спявак нейкі амерыканскі
ганьба нейкая
напэўна напіша
нехта з паэтаў
нехта з вялікіх
нават не другарадных паэтаў
а гэта ж Боб
гэта ж кумір мой Боб
я не ведаю
пра што ён спявае
а яму за гэта
выдалі Нобеля
як мне польскую візу
разумееце
наўрад ці
вы зразумееце
13.10.16
***
Мой верш збірае ажно 7 лайкаў
Круцецкі верш кажа Сярога Маркаў
Трэба напісаць яшчэ адзін з гэтай нагоды
верш па-кастрычніцку годны
шукаю не такія збяднелыя рыфмы
у выніку зусім ад іх адмаўляюся
зусім гэта не назаўсёды
кажу з гэтай нагоды
7 лайкаў збірае мой верш пра Боба
кажу Бобу а што ж ты Боб робіш
хопіць запісваць адно толькі каверы
няўжо свайго не хапае
Боб не адказвае на мой ліст
Ён цяпер набеліст
14.10.16