Вэртыкальныя повязі ў вершы — фіктыўныя.
У сапраўднасьці кожны радок — частка
доўгага гарызантальнага тэксту,
які на момант вынырвае, праходзячы скрозь старонку,
падобна да таго, як падземная рака выцякае на паверхню і зноў зьнікае ў пяску.
Міхал Айваз
Michal Ajvaz (нар. у 1949 г.) — чэскі паэт, празаік, філёзаф. Ляўрэат прэміі «Магнэзія Літара» за найлепшую кнігу прозы (раман «Люксэмбурскі сад», 2011). Аўтар кніг «Другі горад» (1993), «Знак і быцьцё. Развагі пра граматалёгію Ж. Дэрыды» (1994), «Залаты век» (2001), «Сны граматык, зьзяньне літар. Сустрэчы з Х. Л. Борхесам» (2003), «Космас як самаўтварэньне» (2017) і іншых.