Мікола Адам

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Да 1992 г. жыў у Казахстане (г. Шахцінск Карагандзінскай вобласці). Скончыў філалагічны факультэт БДУ і факультэт культуралогіі (аддзяленне кінадраматургіі) Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Працаваў загпостам у тэатры, рэжысёрам Капыльскага і Стаўбцоўскага РЦК, грузчыкам, стыльрэдактарам у выдавецтвах «Мастацкая літаратура» і «Рэгістр». Аўтар зборніка вершаў «Калыханка для каханай» (2001), празаічных кніг «Шоўк» (2013), «Хронікі Беларутэніі» (2015), «Прывітанне, Даша!» (2016), «Гульня ўяўлення» (2017). Жыве ў вёсцы Мікалаеўшчына.

Пераклад:

хіба любоў ратуе ад нябыту
наш першы крык
гэта аплакванне ўласнай смерці
потым мы будзем плакаць толькі
па страчаных дробязях