Мілан Кундэра

Milan Kundera, нар. 1929 – усясьветна вядомы чэскі пісьменьнік, ляўрэат шэрагу значных міжнародных прэмій, аўтар раманаў “Жарт” (1967), “Жыцьцё ня тут” (1973), “Невыносная лёгкасьць быцьця” (1984), “Неўміручасьць” (1990), “Павольнасьць” (1995), “Няведаньне” (2000) і іншых. У 1950-х гг. пачынаў як паэт выразнай пракамуністычнай арыентацыі, выдаў тры нізкі вершаў. Быў актыўным чальцом Саюзу моладзі; мяркуецца, што на падставе ягонага даносу быў арыштаваны чэскі антыкамуніст, перакінуты на радзіму зь Нямеччыны. Пасьля 1956-га году – актыўны ўдзельнік дэсталінізацыі й культурнага абнаўленьня ў Чэхаславаччыне. У 1970 г. выключаны з камуністычнай партыі, у 1975 г. зьехаў у Францыю, зь сярэдзіны 90-х гг. піша па-французску. У сучаснасьці жыве на Ісьляндыі, радзіму наведвае час ад часу, заўжды інкогніта. 

Пераклад:

Лірыка – гэта п’янства, а чалавек п’е для таго, каб лягчэй зьліцца са сьветам.