Паэзія нічога не дае. Яна залішне заглыбленая сама ў сябе, каб яшчэ кагосьці цікавіць. Яна замкнулася ў сабе, у сваёй пазбаўленай зьместу выключнасьці, тым часам як рэальны сьвет ідзе далей сваёй дарогай да катастрофы, і ніхто ўжо яму ў гэтым не зьбіраецца замінаць. Паэзія ўмее толькі аплакваць страчаны сьвет, і больш нічога.
Міраслаў Ольшаўскі
Miroslav Olšovský, нарадзіўся ў 1970 г. у Астраве, чэскі паэт. Па адукацыі — русіст (як рэдактар падрыхтаваў да выданьня чэскія пераклады «чынароў», Дз. А. Прыгава, І. Холіна) і філёзаф. Аўтар кніг паэзіі «Запісы пустот» (2006), «Гід па краявідзе» (2011), «Кніга нататкаў і пустот» (2017), а таксама празаічнай кнігі «Слуханьне» (2012). Зь ягонай ініцыятывы выйшаў чэскі пераклад выбраных вершаў Максіма Багдановіча Přetržený náhrdelník («Парваныя пацеркі», 2017). (Foto: Petr Mlch)