У дзяцінстве ў мяне была кніжка з малюнкамі
там лісіцы былі і фазаны
такія ж, як тут
Гэта зона баявых нагадвае мне месцы,
што адышлі з гісторыяй
З сырой хаты вунь той
хутка выйдзе нябожчык дзядуля
і пакліча з сабою
Олэна Герасім’юк (1991, Кіеў, Украіна) — украінская паэтка, пісьменніца, грамадская дзяячка, валанцёрка. Парамедык дабравольчага медычнага батальёну «Госпітальєри». Аўтарка кніг «Глухота» (вершы), «Розстрільний Календар» (хроніка рэпрэсій ва УССР; «Запарожская кніжная талака» — першае месца ў катэгорыі «Гістарычная публіцыстыка»), «Тюремна Пісня» (вершы; лаурэат BookForum Best Book Award 2020). Узнагароджаная дзяржаўным медалём «За ўратаванае жыццё». Самая маладая ў гісторыі шорт-лістэрка Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі (2021).