Алесь Плотка

Лаўрэат і дыпламант беларускіх літпрэмій, паэт і перакладчык, аўтар кнігі “Байсан” і сімвала “Вершніца”. Нарадзіўся за савецкiм часам у Чарнобыльскай зоне. Характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду, песні на словы выконвалі Vopli Vidopliassova, Gods Tower, Naka, Yellow Brick Road Bigi і IvoryGod, удзельнiк гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і TerraKod. У супрацы з Уладам Бубенам выдаў два альбомы “лiчбавай паэзii” – Iamb’n’bass i Skweee Belarus, разам з Бубенам і Нарушэвічам – альбом Bulbahuana.

Пераклад:

добра
што мяне тут ніхто не ведае
пагана
што ўсе хочуць даведацца
хто я

Не завыеш,
Не заплачаш,
Не ўратуеш,
Не прап’еш,
Фарш зямлі мы,
Не іначай.
Фарш зямлі.
Маўчы і еш.

Пераклад:

У дзяцінстве ў мяне была кніжка з малюнкамі
там лісіцы былі і фазаны
такія ж, як тут

Гэта зона баявых нагадвае мне месцы,
што адышлі з гісторыяй

З сырой хаты вунь той
хутка выйдзе нябожчык дзядуля
і пакліча з сабою

і скала, і будынак відочныя кірлям
і драбнюткаю сольлю пасыпаны стол
і пад ёй незавершаны шэраг чарнільны
незнаёмых
чужых
неразгаданых
слоў

Пераклад:

як хмара ў сонечны дзень
рэкламуе лясок на ўзвышшы

так і камар
прарэкламаваў
твой маленькі пальчык на назе
амаль незаўважны
да сёння

Хай лепш бы набывалі сабе падручнікі і вучылі нармальную мову,
Сталі б прынамсі камандаю булачнікаў, што могуць паставіць подпіс.
Мы ж былі мяснікамі, бо жылістыя рукі нашыя сталі ланцугом праўды,
Галасы — кіпучым металам, з якога адліваецца меч справядлівасці.
Дваццаць тысячаў ртоў сталі адным ротам, які смокча вялікі свісток.
Гэта Кубак Генералісімуса, дзетка!

Пераклад:

Хачу па-мацярынску абняць порнаакцёраў.
Хлопцаў.
У іх жа
Такі змучаны выгляд у гэтым кіно.
Трэба іх неяк суцешыць.
Цяжкая ў іх работа.

Прадзед — пяцьдзесят восьмы артыкул,
Дзед — загад дзвесце дваццаць сем.
Тэма сачынення «як мой род правёў канікулы».
Вось так і правёў: алеем лампады чужых праблем.

фільтры восені фільтры вечныя
тропы дзіўныя з новымі назвамі
дапілася тут смерць да белачкі
фоткі з бездані мне паказвае

Пераклад:

а каханне кажуць
трывае самабольшае гады з тры
і ад пачатку выносіць розум
а потым – ўсё што можа вынесці

Усё тут гарманічна:
Партнёрства – усходняе, бабло – заходняе,
Цэнтрал стабільна ўладзімірскі,
Сэрца тваё паўднёвае,
А вецер, адпаведна цэнтралу, – северный.