Пэрсі Біш Шэлі

Percy Bysshe Shelley (1792 — 1822) — славуты ангельскі паэт і мысьляр. Сябар Байрана, муж Мэры Шэлі і вегетарыянец.

Пераклад:

Ты ёсьць Любоў: табе багаты
хай, як Хрысту, цалуе пяты
й ідзе з табой па сьвеце, сам
майно раздаўшы беднякам,

альбо ў імя тваёй любові
абвесьціць хай паход крыжовы
вайне, падману — усяму,
што несла выгаду яму.