Раптам з ваннай выйшаў нейкі чувак. Ён быў незнаёмы, да таго ж чысьціў зубы. У мэтах самаабароны Лявон інстынктыўна адарваў ад сьценкі батарэю і раз’ябошыў яе аб чувака. Той з апошніх сіл закрычаў: «Яшчэ! Яшчэ!»
Пэтр Мерка
Petr Měrka, нарадзіўся ў 1979 г. у горадзе Всэцін (Усходняя Маравія, гістарычная вобласьць Valašsko, адсюль назва вёскі Валашская Палянка). Скончыў ПТВ, па адукацыі – будаўнік. Пачаў пісаць пад уплывам М. Ю. Лермантава і Джыма Морысана. Тры разы паступаў у Праскую кінаакадэмію на сцэнарыстыку – бяз посьпеху. Нейкі час правёў у вар’ятні, пасьля выпіскі займаецца выключна літаратурнай творчасьцю. Выдаў кнігі “Тэлехрыстос і Даўбаёб” (Telekristus a Mentál – Fra, 2007), “Фантасмагорыя тэлевізіі” (Fantasmagorie televize – Fra, 2010), “Гітлер вам усьміхаецца” (Hitler se na vás usmívá – Druhé město, 2012) і шэраг іншых. Адзіны нам вядомы сур’ёзны прэтэндэнт на ганаровае званьне чэскай рэінкарнацыі Пістончыка.