Навіны з маразілаўкі

Пераклад: 
сучасная чэшская проза па-беларуску, дэгенератыўная, чэшская літаратура XXI стагоддзя, беларуская мова, трасянка, пераклад

Апавяданьні

НАВІНЫ З МАРАЗІЛАЎКІ

Раніцай Лявон устаў на ногі, бо сьпіна ў яго была зацяжкая. Яму нават пазяхнуць было ў лом, такі ён быў стомлены. Тым ня менш, ён падышоў да лядоўні і адчыніў яе нараспашку. Недзе глыбока ў маразілаўцы была ягоная жонка. Першым, што ён у той дзень ад яе пачуў, было:

«Я падаю на развод».

«Не дурэй, я ж жыву выключна за кошт тваёй маёмасьці», адшыў жонку Лявон і пераладаваў яе на міжнародныя навіны.

У той момант за сьпінай у яго зьявілася цешча, зь якою ён спаў. Спаць зь цешчаю Лявону зусім не падабалася, але патрэба вымагала свайго. Разрыў з жонкай не азначае, што трэба забіць і на сэкс. Цешча для сэксу ідэальна пасавала, бо жудасна любіла камандаваць. Ня тое што жонка. А гэта Лявону падабалася. Ён дастаў зь лядоўні дзьве бутэлькі піва й гучна зачыніў маразілаўку. Таму што жонка акурат расказвала пра Буша. Буш-малодшы – гэта масавы забойца. Ягоны бацяня, той быў не такі. Той забіваў толькі мэтазгодна і лякальна. Штораз ён выбіраў нейкі амэрыканскі горад. Рыхтаваў шыла або гляйсар для віна. Ну а потым пачынаў шалець, ажно пеніўся. Хуй ведае, нашто такіх людзей абіраюць прэзідэнтамі. Але зараз Лявону не да таго.

Сеўшы зь цешчаю за стол, Лявон адкаркаваў бутэлькі. Дзьверы лядоўні ён пакінуў адчыненымі, бо вельмі любіў, калі халадок дзьмуў яму ў сьпіну. Цешча была яшчэ ў піжаме, і выгляд у яе быў дужа дэбільны. На шчасьце, яна была яшчэ ня надта старая. Чыста кампанейскае дзяўчо пасьля мэнапаўзы. Не мінула і дзьвюх сэкунд, як яна пачала раўці. Аднак Лявон зь ледзяным спакоем падкурыў быкан і выслухаў першае пытаньне:

«Ты што, на працу ня йдзеш?»

Празь нейкі час Лявон патушыў цыгарэту і спытаўся:

«Яшчэ бутэлечку?»

Пытаньне было лішнім. Цешча зусім ня ўмела піць. Ёй хапала паўбутэлькі піва, каб упасьці мордай на стол. І пачаць пускаць сьліну, як шалёная. Лявон пастанавіў, што, пакуль ёсьць час, трэба пайсьці пакакаць. Потым, бадай, трэба зайсьці ў парк, чыста пасядзець з аматарамі пладова-ягаднага. Гэта такія сымпатычныя людзі без ідэалаў. Ад некалькіх плястыкавых бутэлек чарніла ім заўжды лепшала.

У прыбіральні Лявон падняў вечка і ледзь ня ўпаў. Ува ўнітазе ён убачыў нейчыя экскрэмэнты. Няўжо ў цешчы ўжо надыходзіць старэчы маразм?, падумаў Лявон, і яму тут жа закарцела. Раптам з ваннай выйшаў нейкі чувак. Ён быў незнаёмы, да таго ж чысьціў зубы. У мэтах самаабароны Лявон інстынктыўна адарваў ад сьценкі батарэю і раз’ябошыў яе аб чувака. Той з апошніх сіл закрычаў:

«Яшчэ! Яшчэ!»

Хутчэй за ўсё, гэта была нейкая навязьлівая галюцынацыя. Аднак прыбіральня была настолькі засраная, што Лявон выйшаў з кватэры ў адных тапках. Ён перасёк калідор і пазваніў у дзьверы насупраць. Гэта была нейкая фантастыка: яму адчыніла прывабная бландзінка, на якой былі адны грудзі. Грудзі тырчалі з асінай таліі, а ззаду ў яе была жопа як у каровы. Лявон ведаў яе павярхоўна, дый тое пераважна з казак. Ён запытаўся:

«Спадарыня прафэсар, можна мне ў вас схадзіць па-бальшому?»

Бландзіністая прафэсарка прыўзьняла акуляры ў касьцяной аправе. На выгляд ёй магло быць гадоў сорак. Яна была хоць і голая, але ж у яе была цечка. Яна ўсьміхалася Лявону мройна, бы ў нейкім экстазе.

«Натуральна, можна, малады чалавек», сказала яна. «Толькі сяры ціха, бо я тут якраз вывучаю Талмуд».

«Дзякуй, бабця», аддзячыў ёй падзякай Лявон.

І тут жа пашураваў у хату. Прафэсарка яго спыталася:

«Вы наагул ведаеце, што такое туалетная папера?»

«Без паняцьця», адказаў Лявон.

«Ну то вось вам шматок газэты».

Лявон сядзеў на ўнітазе і апаражняўся. Ён адчуваў сябе ў выдатнай форме, і смурод нібыта ўздымаў яго ў паветра, як на крылах. Пры гэтым ён чытаў урыўкі навінаў і адчуваў сябе больш чым шчасьлівым. Але тут ён раптам бздануў так, што ў непрытомнасьці ўпаў на падлогу. Гэтак ён праляжаў некалькі дзён. Між тым спадарыню прафэсарку захуярыў нейкі злодзей, які скраў у яе шкляны вясёлкавы шарык. Пасьля чаго паласнуў яе па горле пінцэтам. Лявон ачуняў ажно на электрычным крэсьле. Ягоным апошнім словам было:

«Дзякуй».

Ну а потым урубілі ток.

 

ПЁЗДАВА ЎДАРЫЛА ЗАДНІЦАЙ

Рэпкін падпільнаваў яе за паваротам а потым выдаў: «ГАЎ!»

За што атрымаў ад яе, нашай кляснай, поўху.

Рэч у тым, што Рэпкін Пёздаву бязьмежна кахаў – магчыма, і праз гэта яны зь Сімпсанам сядзелі за першай партай. У гэтым сэнсе Рэпкін ня грэбаваў абсалютна нічым. Ён лёг на катэдры перад Пёздавай на сьпіну і расшпіліў прарэх. За гэтае афэктаванае хамства Пёздава ўзяла яго за вуха і з грукатам выцягнула на калідор, дзе адчыніла вакно і выкінула з трэцяга паверха на двор. Рэпкін упаў на цьвёрды грунт і ледзь не забіўся – аднак ягонае каханьне да Пёздавай толькі памацнела. У Рэпкіна зьявілася ўпэўненасьць, што цярплівасьць прыносіць свой плён.

Аднойчы цёмнай ноччу Рэпкін сустрэў Пёздаву нэгліжэ ў яе дома. Пёздава жыла з мужам і сынам у невялічкім прыватным доме, куды Рэпкін уламаўся. Ягонае пачуцьцё ўганяла яго ў поўны адчай, ён пацеў і меў неадчэпную патрэбу эякуляваць. Ён высадзіў локцем шыбу і адчыніў тэрасу. Бразгат пабудзіў Пёздаву, і яна ёбнула мужу кулаком у жывот, але той толькі няўклюдна яе адштурхнуў і гучна захроп. Пёздава нацягнула прывабна-ядвабную шмотку, схапіла сталёвую каналізацыйную трубу й пайшла зірнуць, што там уласна такое.

З Рэпкіным яны сустрэліся перад расчыненымі дзьвярыма прыбіральні. На парозе стаяў сын Пёздавай разам са сваёй на сем гадоў старэйшай сяброўкай. Абое былі голыя і несупынна хіхікалі, курылі траву й пачуваліся анігадкі. Рэпкін павітаўся зь Пёздавай, сказаўшы:

«А табе пасуе, малая».

І пачаў разьдзявацца.

Пёздава зь непрыкрытай агідай зірнула на сяброўку свайго сына, якому было толькі дзесяць гадоў. Уляпіўшы малому нехуёвую поўху, яна фазанула раскачагараны касяк. Трава крышку яе супакоіла, і яна спыталася ў дзяўчыны:

«Ты хто такая, га, шалава?»

«Ня бачыш, дура? Я пэдафілка», – адказала тая й імгненным рухам падпаліла запальніцаю Пёздавай ейныя маднячыя майткі.

«Ды ты ўхуела!» – гаўкнула Пёздава, і яны ўчапіліся адна адной у валасы.

«У цябе што – парык?» – заверашчала пэдафілка на Пёздаву, пасьля чаго вырвала ёй прынамсі бровы разам зь вейкамі.

Рэпкін быў у роспачы. Ён стаяў там голы з эрэгаваным чэлесам, і патрэба рэальна ўжо яго дапякала. Таму ён зьвярнуўся да сына Пёздавай з пытаньнем:

«Хлопчык, ты ведаеш, што такое сэкс?»

Хлопчык, не адрываючы ад Рэпкіна дэманічнага погляду, усадзіў яму ў сьцягно сякеру. Рэпкін ажно вылупіў вочы, але тут ужо ў агульную сытуацыю ўмяшаўся муж Пёздавай. Яшчэ сонны, ён выйшаў на калідор зь вядром вады, патушыў жончыныя майткі і ўтаймаваў яе цяжкім вазонам, расхуярыўшы яго ёй аб чэрап. Потым ён надаваў сыну поўхаў і закінуў яго назад у дзіцячы пакой, а агаломшанага Рэпкіна нават не заўважыў, бо ўсю ягоную ўвагу забрала сямнаццацігадовая пэдафілка. Схапіўшы яе за цыцкі, ён зацягнуў яе ў спальню і з грукатам зачыніў дзьверы.

Рэпкін выцягнуў з дупы памяты пачак «Прымы» і нэрвова закурыў. Ён курыў і глядзеў на сякеру ў сваім сьцягне – а неўзабаве самлеў.

Ачуняўшы, ён убачыў, што ляжыць у нейкай канаве, была раніца, акурат узыходзіла сонца. Побач зь ім уроскід ляжала юная пэдафілка. Яна была пасечаная на кавалкі й не падавала прыкметаў жыцьця. Рэпкін пачухаў пісюн і тужліва пашкандыбаў у школу. Ён пасьпеў у самы час, спазьніўшыся роўна на паўгадзіны. Пёздава якраз вяла ў нас мацішу і цяпер лупцавала лазінай нашага аднаклясьніка Ягоду – нечувана стараннае стварэньне бяз кроплі фантазіі. Паклаўшы яго на калена, яна сумленна апрацоўвала ягоную голую сраку. Рэпкін памахаў Пёздавай рукой і пайшоў сядаць за парту, дзе сказаў свайму другу Сімпсану:

«Пёздава, скажу я табе, – ахуенная баба!»

І пачаў, гледзячы на яе, драчыць пад партай. Яму было ўсё адно, што мы ўсе гэта бачым. Але што мяне нежартоўна спалохала – дык гэта што да яго адзін па адным далучыліся ўсе астатнія, і неўзабаве ўвесь кляс жудасна засьмярдзеў спэрмай. Ад агіды я быў вымушаны ўдушыцца скрыпічнай струной, бо іначай бы там, мабыць, задыхнуўся.

 

ВАЛАШСКАЯ ПАЛЯНКА ГЭТА ЖЭСЬЦЬ

Уёбкі сышліся на пятачку перад клюбам. Пятачок – гэта імправізаваны жалезабэтонны пляц, вакол якога паўтыканыя кавалкі шкла і тонкая сталёвая арматура. Від там як пасьля ядзернага выбуху. Прыйшлі амаль усе. Джуд у сваім вечным выцягнутым спартовым касьцюме. Алег у сваёй ружаватай празрыстай спадніцы. Мінэралка прывёў на павадку сваю падружку Самакацю. Качок Банан страляў з абрэзу ў паветра. Адразу за ягонай пляскатай сракай валюхалася ягоная тлустая Малая. Яна была голая, дзіка махала над галавой залатою пальмавай галінай і раўла:

«Я ахуенная! Ахуенная! Ахуенная!»

Прыйшлі нават Пляма і Параяец. Вось толькі Параяйца ніхто ня любіць, бо ў яго на лбе напісана, што ён прымітыў. Параяец у асьляпіцельна белых шкарпэтках дэбільна ўсьміхаецца. Апроч асьляпіцельна белых шкарпэтак на ім нічога няма. Мерка глядзіць на ягоны гнюсны азадак і замахваецца. На жаль, Параяец мусіць памерці. Дзесяцікілаграмовы малаток праламвае яму чэрап. Параяйца тупа замачылі. Пляма крычыць ад жаху, а з Параяйцавай мазгавой ракавінкі вылазіць і кідаецца наўцёкі сьлімак. Джуд з Алегам адводзяць Пляму ўбок, за паблізны сьвіран, дзе спрабуюць амаральна яе суцешыць. Неўзабаве адтуль чуецца папросту нечалавечы енк, а пасьля нэрвовы крык Алега:

«Джуд бля, асьцярожна, а то яшчэ ўдушыцца!»

Банан яшчэ пару разоў запар страляе ў паветра, а пасьля замілавана глядзіць на трактар, які акурат праяжджае па шашы міма. За рулём сядзіць стопяцідзесяцікіляграмовы стары Пінчук. Банан зноўку страляе, адкідае абрэз і прагна бяжыць даганяць трактар, што прэ наперад з д'ябальскай хуткасьцю. У Бананавай руцэ мільгае шрубавік з чырвоным тронкам. Стары Пінчук да часу не шманае. Мінэралка ацэньвае ўсё гэта наступным чынам: «Кароча, жыцьцё ня цукар». Пасьля чаго ўвальвае пару разоў Самакаці нагой па рэбрах.

Самакаця відавочна мазахістка, таму што яна закахана ўсьміхаецца і глядзіць, бы зачараваная, як тапырацца Мінэралкавы штаны. Прыблізна ў той жа момант мы чуем гук Джудавай эякуляцыі й трэск драўніны. Гэта гейзэр Джудавага насеньня даў пра сябе знаць: Пляма праляцела скрозь сьвіран, ад стрэмак на ёй няма жывога месца. Потым чуваць крык Алега:

«Джуд бля, ну ты перабаршчыў, мая ж чарга была!»

Што Джуд камэнтуе:

«Ай, Алежка, я ж ня ты – ведаеш, як доўга я быў нявіньнікам?»

Алег з паразуменьнем абдымае яго й плача.

Малая крычыць:

«Я ахуенная!»

Мязга, стараста вёскі, які там нечакана зьявіўся на сваіх крывенькіх тлусьценькіх ножках, вымушаны даць ёй поўху. Пасьля чаго з усьмешкай пытаецца ў Малой:

«Золатка, як наконт сэксу з сапраўдным мужчынам, тлустым як слон?»

Аднак Малая, уваліўшы яму па галаве залатой пальмавай галінай, толькі раве:

«Я ахуенная! Ахуенная! Ахуенная!»

Але ў той момант пачуўся ўжо віск тармазоў. Банан за рулём трактара махнуў Малой рукой, каб тая залазіла.

У Палянцы квітнее бессаромна ўбогая нудота. Можна ж нудзіцца прынамсі на нейкім узроўні. Мерка абурана паварочваецца да ўсіх гэтых людзей сьпінай і сыходзіць у Кляштар. Мінэралка крычыць яму наўздагон:

«Сустрэнемся ў пекле, гаўнюк!»

Пасьля чаго пачынае брутальна хуярыць Самакацю нагамі.

Мінэралка – вельмі блізкі Меркаў сябар. Таму няма дзіва, што калі Мерка ўрэшце даходзіць да Кляштара, там на дворыку ўжо сядзяць Мінэралка з Самакацяй, Алегам і Джудам і папіваюць піўко. Гэта нейкая праклятая вёска з Апакаліпсісу, думае Мерка, пралазячы скрозь жалезную сетку да сяброў. Толькі Мерка замаўляе ў Крата першы куфаль, як міма пралятае Банан на трактары, зь якога выкідае перад самым барам цела стопяцідзесяцікіляграмовага старога Пінчука. У таго з пуза тырчыць засаджаны па самы чырвоны тронак шрубавік. На капоце трактара скача голая Малая, з аднаго ступака на другі, каб ня так пякло ад гарачага матору, крычыць «Я ахуенная! Ахуенная! Ахуенная!» і махае пры гэтым залатой пальмавай галінай.

Мерка азіраецца цераз плячо і бачыць, што па мосьце да іх бяжыць згвалчаная Пляма, уся ў стрэмках і з агромністай сякерай у руках. Зь ейнага рота шугае пена і крык:

«Маладзёж, бляць, усіх пазабіваю нахуй! Усіх пазабіваю!..»

Але Мерка толькі задаволена ўсьміхаецца Крату і кажа:

«А, Крот, і яшчэ пачак «Прымы», калі ласка».

 

ВЫРАСТУ І ЗАБАРАНЮ ФУТБОЛ

Я сядзеў як прыбіты ў разьдзявалцы для падлеткаў. Гэта мой пэдафільны бацька мяне прымусіў – ён, гаўнюк, быў у сваім вычварна-незаконным эратызьме такі неадольны! Ён спакойна прывёў мяне на месца за ручку і прадставіў астатнім хлопцам. Тыя спалохаліся, бо, мабыць жа, падсьвядома ўжо адчувалі, што будзе далей. Бацька дастаў са скураной торбы малаток і ўдарыў аднаго з гэтых прыўкрасных падлеткаў па чэрапе. Думаю, падлетку не было яшчэ і дванаццаці. Бацька закінуў яго на плячо і сышоў.

Я сеў і пачаў дрыжаць ад страху. Хлопцы хоць і выглядалі чотка, але ўсе як адзін былі ўбоствамі. Яны толькі й гаманілі пра тое, як надзяруць некаму сраку. Разьдзяваліся і займаліся ўзаемнай мастурбацыяй. У некаторых нават валасьні між ног не было! У мяне таксама не было, але я ж не вар'ят. Я засунуў сабе два пальцы ў рот і знудзіў на падлогу. Нехта стаў мяне суцяшаць. Тыцнуў мяне ў ваніты носам і сказаў:

«Ліжы, апездал, ліжы!»

Я ўжо высалапіў язык, але ў той момант, на шчасьце, прыйшоў трэнер. Убачыўшы мяне, ён крыкнуў:

«Мерка!» – і пачаў зь лёту пізьдзіць мяне нагамі.

На жаль, трэнер быў добры знаёмы майго бацькі. Іначай мяне, на радасьць мне самому, даўно ўжо выкінулі б з каманды. А так трэнер сагнуў мяне цераз калена і зь пяшчотай нацягнуў на мяне форму. А потым сказаў усім нам, неўябенным спарцменам:

«Так, а зараз я хачу бачыць вынік. Хто не пакажа мне выніку, таго мая жонка Бэата выябе, расчляніць і зьесьць».

Усе мы ягоную Бэату бачылі кагадзе па тэлевізары. Яна была даволі такая буйная канібалка, прызнаная шырокай грамадзкасьцю. Пра яе пісалі псыхалягічныя працы, малявалі ейныя партрэты, а нехта на ейную тэму нават паставіў п'есу, якую забаранілі за празьмернае праліцьцё крывішчы. Але ж як што яна спала з прэзідэнтам краіны, то ніякі справядлівы суд ёй дакладна не пагражаў. І трэнер гэта ўсьведамляў. Ніхто з нас не здагадваўся, што ён таксама крыху не ў парадку – прынамсі, паводзіў ён сябе гэтак жа шалёна, як усе. Апрача таго, спэрма ў яго была рэдзенькая, а ў мазгах працавала толькі адна паўкуля. Што была яшчэ і атрафіраваная. А ён тым часам падахвочваў нас гэткімі словамі:

«Давайце, сьвінтусы, гайда на поле, і каб надзерлі гэтым гадам сраку!»

Мы былі каманда сьвінтусаў. Мы былі маладыя, і некаторыя з нас цікавіліся рэлігіяй. Я да іх не належаў. Я быў выключэньнем з правіла. Мяне цікавіла чалавечая мэнтальная бурбалка. Ейная несупынная прысутнасьць па жыцьці захапляла і гідзіла мяне адначасова. Нягледзячы на гэта, я зрабіў апошнюю спробу супраціву. Я засунуў сабе ў дупу палец і замяўкаў як кот. Аднак трэнер на гэта толькі адарваў мне левае вуха й заякатаў у вобласьць скроні:

«Бягом!»

Што ж, мне заставалася толькі падпарадкавацца. Я пачаў рабіць нагамі ўсякія такія пругкія рухі й выбег па сутнасьці на сьмерць. Поле было ня надта вялікае, але і так можна было зразумець, што ў нас няма найменшага шансу. Стадыён быў бітком набіты людзьмі, людзі былі расфасаваныя ў цэляфанавыя мяхі. Прысутнічала ў тым ліку і Бэата з прэзідэнтам краіны, але пра гэта ніводны з нас не здагадваўся. Наш супернік быў мэханізаваны, і ўсе гледачы прыйшлі пацешыцца фантанам нашых вантробаў. Ня ведаю, ад чаго так кайфавалі мае таварышы па камандзе. Напэўна, яны ўжо вар'ятамі нарадзіліся. На ўсіх іх былі такія ж сямейнікі і саколка з кароткім рукавом, як і на мне. А вось тое, што нам супрацьстаяла, нагадвала камбайн. У ім была перадавая тэхніка, якою кіраваў штучны інтэлект. Вострыя прадметы, падобныя да доўгіх нажоў, пачалі раскручвацца ў паветры. Хлопцы ўсё яшчэ думалі, што іхная задача – забіць мяч у браму суперніка. Я азіраўся ў пошуках якой-небудзь шчылінкі, скрозь якую можна было б зьябацца. Але ж раптам нешта адсекла мне галаву. Тая разам з маймі мазгамі ўзьнеслася ў аблокі, я ўрэшце адчуў палёгку і паспрабаваў выкрыкнуць:

«Свабода!»

Хуй там, я быў усяго толькі мёртвы.

 

СПАДАР МЕРКА, ДА ВАС ПРЫЙШЛА СЛАВА

«Пакіньце яе пад дзьвярыма!», зароў я як леў, яшчэ зь пялюшак, прыблізна ў тую пару, калі вучыўся хадзіць.

На мне быў доўгі халат, у хавалцы – цыгарэта. Я думаў, што з сонечнымі акулярамі на голым чэрапе я выглядаю неўябенна важна. Тады я лічыў, што сьвет безь мяне не абыдзецца – і, на жаль, як у ваду глядзеў. Хай сабе прыйшло расчараваньне, ну і хулі.

Калі празь некалькі гадоў я выйшаў з дому на двор, то замест славы знайшоў пад дзьвярыма Кацяру. Гэта адзін знаёмы гей. Ён стаяў там у адных ласінах і штосьці жаваў губамі. На грудзях у яго не было ніводнага валаска, і калі я зь ім паздароўкаўся, ён павярнуўся да мяне сьпінай, выдаў сваёй сракай громападобны пярдзюль і сышоў. Дзьверы матчынай хаты з грукатам зачыніліся за мной, і я ўтыркнуўся лбом у жалезабэтон, абасцаны гістэрычным карлікавым пудзелем-маразматыкам. Тады нарадзіўся мой першы верш. Але гэта ўсё дзякуючы таму, што на небе сьвяціла сонейка. То бок жыцьцёвая атмасфэра была паэтычнай.

Мой верш апавядаў пра труны і адзін чэрап. Таксама там было шмат пра мускус – ну і наагул верш карыстаўся посьпехам. Я паслаў яго ў выглядзе папяровай ластаўкі ў сьвет, і неўзабаве людзі пачалі мне пакланяцца. Да мяне хадзілі што кульгавыя, што здаровыя і казалі:

«Іпаць, спадар Мерка, ну вы і геній».

Гэтая шматразова паўтораная фраза прымусіла мяне ў веку прыблізна пятнаццаці гадоў адкласьці пялюшкі й патушыць мокры быкан, зь якога ўсё адно дыміўся ўжо толькі сьмярдзючы фільтр. Апроч гэтага я зьняў чорныя акуляры, і за вельмі кароткі час мой плеш аброс густым валасяным покрывам, якое сягала мне па пояс. Тады я ўсьвядоміў, што я нефармал, што на мне штруксы і што мне дарога ў хабзу. У маёй галаве сьвідраваў пытальнік, і мне было неабходна зноў закурыць. Маці ўціснула мне ў далонь паўсотку на тыдзень, у выніку чаго рабілася ўсё больш відавочным, што мне давядзецца напісаць раман, які-небудзь бэстсэлер, што вынясе мяне на залітую сонцам палянку славы і фінансава-матэрыяльнай забясьпечанасьці.

«Божухна, ну вы й хударлявы!», сказаў мой выдавец, як толькі мяне ўбачыў.

Вось толькі з галавой, захраслай у бляшанцы з талуолам, ён сам выглядаў як тунеядзец.

Напісаць раман – гэта была хуйня. Мне хапіла аркуша паперы й кончыка пальца, шчодра насьліняўленага гадасьцю. Калі канкрэтна, правага ківуна. Як толькі мой выдавец убачыў мой твор, ён само сабой скончыў самагубствам. Але пасьпеў яшчэ сказаць:

«Гэта што, бляць, хоку?»

Ну ладна, ён быў дэбіл, але не ісьці ж вучыцца далей, падумаў я акурат у момант, калі мне з кранальнай урачыстасьцю ўручалі атэстат сталасьці. Людзі ў сьвяточным шмацьці ўсьміхаліся мне як нейкія прадажныя шлюхі. Ня верачы ўласным вачам, я ўшчыкнуў нашую вучылку па нямецкай за дробныя ссохлыя грудзі – і тут жа на ўваходзе ў школу мяне чакала «хуткая». Я сеў без прымусу, але на ўсякі выпадак яшчэ спытаўся:

«Дык куды гэта мы едзем?»

«У дурдом», адказаў кіроўца, націснуў на газ і пачаў круціць рулём што дурны, лаючы пры гэтым па мацеры іншых кіроўцаў. Ён міргаў сірэнай, трубіў міргалкай, так што было адразу ясна, што ён рэальна едзе ў Навінкі.

«Я раманапісец», палічыў я сваім абавязкам паінфармаваць гэтага небараку, каб ён ачомаўся й пачаў мяне як сьлед паважаць. Але ён быў, напэўна, ёбнуты, бо адказаў:

«Пара электрашокаў – і ўсё будзе добра».

Такім чынам, мяне ўжо нічога не зьдзіўляла. Нават тое, што ў дурдоме кіроўцу зьвязалі «ластаўкай» і ўва ўтаймавальнай кашулі аднесьлі на прыўкрасна белае аддзяленьне з кратамі, адкуль чулася нечалавечае выцьцё. Я завёў «хуткую» і паехаў піць піва. У мяне зьявілася жаданьне напісаць яшчэ адзін раман, гэтым разам прынамсі на старонку. Што зробіш, прабіцца сёньня цяжка – дзякуй богу, што я ўжо і так славуты.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Пераклад:
Макс Шчур

У сапраўднасьці ворагаў няма. Праблема менавіта ў гэтым: у гэтай гісторыі няма ворагаў: у Вэронікі няма ворагаў, у Фэрнандо няма ворагаў, ані ў Даньелі, калі не лічыць таго хлопчыка, які ў жыцьці апроч грымасаў больш нічога ня робіць.

Карочэ, вы зразумелі, што ў вёсцы гэтай усё было хуёвым. Але людзі былі расчудзесныя. Бо гэта ж Ірландзія – краіна простых людзей са складанай бажэсьцьвенай місіяй.

Пераклад:
Макс Шчур

Быць — вось у чым рызыка. Рызыка, што быцьцё будзе для нас нудным, калі мы яго не зразумеем. Але разуменьне — у засваеньні. А засваеньне магчымае пасярэдніцтвам красы.

—І што ж мне цяпер рабіць? Што ж я цяпер партыярху Педафілу перад усім народам падару, ціамат? — Гаспадар прыкінуўся задуменным. — Так ён мне душу з гэтаю кнігай даставаў...

—Сраку яму цяпер пацалуй, свайму Педафілу, — прабуркатаў сабе пад нос незадаволены Мазгаўнюк.

—Сраку, кажаш? — зірнуў на яго другі консул. — Гэта думка. Хаця гэта лепей адкласьці на неафіцыйную частку, я лічу...