Пэдагогі гадаюць, цікавіцца вуліца:
ці раскрыецца хлопчык аднойчы, як вустрыца?
Тым Бэртан
Tim Burton (нар. у 1958 г.) – амэрыканскі кінарэжысёр, мастак, карыкатурыст, мультыплікатар і час ад часу паэт. Аўтар фільмаў «Жучыны сок», «Бэтмэн», «Эд Ўуд», «Мёртвая нявеста» і многіх іншых, якія сталі культавымі. Як паэт найбольш вядомы паэмай «Кашмар на Каляды» (па-беларуску выйшла ў перакладзе М. Шчура ў 68-м нумары часопіса «Дзеяслоў» http://dziejaslou.by/bertan/) і кніжкай дзіцячых вершаў «Гаротная сьмерць Хлопчыка-вустрыцы».