Вісэнтэ Ўідобро

Vicente Huidobro (1893 — 1948), чылійскі паэт і празаік, адзін з заснавальнікаў гішпанамоўнага авангарду.

Пераклад:

Стары паэт любіць дзень, грубы й зіхоткі, як цыцка сялянкі. А я люблю цябе, о Ноч, таму што ты — мой дух, і таму што я — твая сутнасьць.