Мама, стоячи та споглядаючи,
бере густий смалець ножем.
Картопля посміхається їй
злостивими очками.
Вячаслаў Лявіцкі
Вʼячеслав Левицький — украінскі паэт, перакладчык, літаратуразнаўца. Скончыў Інстытут філалогіі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Т. Шаўчэнкі (2009). Кандыдат філалагічных навук (з 2012 г.). Аўтар двух зборнікаў паэзіі і некалькіх манаграфій. Актыўны папулярызатар беларускай літаратуры, у тым ліку суперакладчык на ўкраінскую мову паэтычнага зборніка А. Хадановіча «Беларускі мужчына» і анталогіі сучаснага беларускага апавядання «Як рыба аб лёд» (абодва 2015). Укладальнік, суперакладчык і аўтар пасляслоўя да анталогіі-білінгвы «Бум-Бам-Літ» (Кіеў: Люта Справа, 2021). Пераможца шэрагу ўкраінскіх і замежных конкурсаў, у тым ліку «Экслібрыс» імя У. Караткевіча (2020) Саюза беларускіх пісьменнікаў. Прызёр Фэсту аднаго верша (Менск, 2021). Нарадзіўся ў 1988 г. у Кіеве, дзе жыве і працуе. (Фота — Зарына Кандрацьева)