Вячаслаў Разумовіч

(1889, Берасьце – пасьля 1937, Чэхаславаччына?), беларускі вайсковец, авантурыст і мэмуарыст. З шляхецкай сям’і, паводле ўласнага цьверджаньня – нашчадак колішняга гетмана Ўкраіны Разумоўскага. Нарадзіўся ў Берасьці, рос у Вільні і Тыфлісе. Служыў у царскім войску, у Першую ўсясьветную ў рангу паручніка ваяваў на румынскім фронце, быў паранены ў сківіцу. Жыў у Кіеве, пасьля рэвалюцыі 1917-га г. быў інтэндантам гетмана Скарападскага. На пачатку 1920-х гг. пад псэўданімам “атаман Хмара” служыў камандзірам беларускай антыпольскай партызанкі на літоўскім памежжы. Быў арыштаваны літоўцамі, пасьля вызваленьня з турмы эміграваў на Захад, бадзяўся па “белагвардзейскай” Эўропе (Парыж, Бэрлін), на пачатку 1930-х гг. асеў у Чэхаславаччыне: жыў сьпярша ў Празе, потым у Брне. Аўтар расейскамоўнай трылёгіі “Грымасы ўсясьветнай вайны”, выдадзенай па-чэску ў 1930-1938 гг.  Лёс арыгінальных рукапісаў невядомы, як і далейшы лёс самога іхнага аўтара.

Пераклад:

Першая спроба падняць паўстаньне ў Бельскім павеце скончылася паразай, палонныя партызаны былі расстраляныя ў Беластоку пры вельмі цьмяных абставінах, якія выклікалі абурэньне ўсяго насельніцтва ня толькі на Віленшчыне й Гарадзеншчыне, але і ў самой Польшчы.