Ян Цеснаглідэк

Jan Těsnohlídek mladší, чэскі паэт, нарадзіўся ў 1987 годзе ў Гаўлічкаве Бродзе. Аўтар кніг «Гвалт без упярэджаньня» (Násilí bez předsudků, 2009 — паэтычная прэмія імя Іржы Ортэна), «Рак» (Rakovina, 2011), «Яшчэ ёсьць што страціць» (Ještě je co ztratit, 2013), «Галоўнае ўратуйся сам» (Hlavně zachraň sebe, 2016), «Межы і муры» (Hranice a zdi, 2018).

Пераклад:

відавочна
што з нас аднойчы будзе
яшчэ адно пакаленьне бацькоў

якія ня ведаюць пра сьвет

ні халеры