Ян Скацэл

Jan Skácel (1922 — 1989), чэскі паэт родам з Маравіі, падчас нямецкай акупацыі быў на прымусовых працах у Аўстрыі, пасьля вайны скончыў філязофскі факультэт Масарыкавага ўнівэрсытэту ў Брне, у 1963-69 гг. — галоўны рэдактар брненскага часопіса «Host do domu», цягам застою (чэс. «нармалізацыі») публікаваўся ў самвыдаве. Незадоўга да сьмерці ў 1989 г. быў уганараваны нямецкай Прэміяй Пэтраркі (прэмію ў розныя гады атрымлівалі Адоніс, Генадзь Айгі, Томас Вэнцлава, Зьбігнеў Гербэрт, Ільма Ракуза, Тумас Транстромэр і іншыя).

Пераклад:

А потым дзень, дзень па абедзе
калі прадпісаныя скончыліся дні.
Усе ў сьвяточным,
крыху ўгнуўшы плечы,
наперадзе цаглянай брамаю труну выносяць,
сонца — тлустая нявеста ў белым,
іржа на горцы, быццам залаты абклад.