Яна Орлава

Jana Orlová (нар. 1986) — чэская паэтка, пэрформэр. У 2012 г. выдала нізку паэзіі «Нюхаць агонь», з уласнымі ілюстрацыямі; у 2017 г. — другую нізку «Прынады». Яе паэтычнай творчасьці ўласьцівае спалучэньне мінімалісцкіх сродкаў і шчырай споведзі. У сваіх пэрформансах Я. Орлава злучае цялесныя перажываньні з сымбалічнай роляй мовы. Пэрсанальная старонка — www.janaorlova.cz . (Foto: Tomáš Vodňanský.)

Пераклад:

Пачуцьці
гэта для жонак
я магу суложыць і ненавідзець напоўніцу
магу сысьці
не заплаціўшы