Яўхім Афонскі

Уласным імем Эўктымэ Атанэлі (955 — 1028) — грузінска-візантыйскі філёзаф, вучоны, манах. Пераклаў з грузінскай на грэцкую мову пэрсідзка-арабскую аповесьць «Мудрасьць Балахвары», якая стала крыніцай для пазьнейшай «Гісторыі Варлаама і Іасафа» ўва ўсіх эўрапейскіх мовах. Аўтарства твора традыцыйна прыпісвалася візантыйскаму схалясту арабскага паходжаньня Іаану Дамаскіну (675 — 753) на падставе таго, што «Гісторыю» нібыта напісаў «Іаан з манастыра Сьвятога Савы», дзе памёр і быў пахаваны Дамаскін.

Пераклад:

Сынъ зас Кролевскій, о котором ся почало мовити, въ Палацу для него збудованомъ, такъ мешкаючи, же жаденъ до него не моглъ дойти, ажъ до взросту Млоденческого прышол, (въ томъ часе въ вшелякои такъ Муринской, якъ и Перской науце выцвичившися) был мудрый и розсудный, и во всехъ цнотахъ значный.