У адной праскай мясной краме
на рагу дзьвюх вуліц Старога Места
рэзьнік аднаго дня забіў
шырокай крывавай сякерай цурбан
потым надзеў парасячую галаву зь вітрыны
замкнуў краму
і з голасным рохканьнем
зьнік у кірунку Голэшавіц
Ёзэф Янда
(Josef Janda) Нарадзіўся ў 1950 г. у Індржыхавым Градцы, з дваццаці гадоў у праскім андэрграўндзе: у 1970-1982 гг. займаўся рок-музыкай, у 1984 г. далучыўся да Чэхаславацкай сюррэалістычнай групы. Да 1989 г. актыўна друкаваўся ў самвыдаве, пасьля рэвалюцыі выдаў кнігі “Тапірус і драбавік” (Tapír a pušku, 1994), “Аднойчы на Ўсходзе” (Tenkrát na Východě, 2001), “Філёзаф, што дагарае” (Dohořívající filozof, 2010), “Дзіравыя вершы” (Děravé básně, 2012), “Вольны стыль” (Volný způsob, вершы 1978-1988 гг., 2014).