Хадзі ж, да ладу ўгоду давядзём!
Ты ведаеш, на колькі я цанюся!
Мой дружа, я ў пакутах жудкіх б’юся –
Ратуй! Ты не спасуеш перад злом!
Жэрар дэ Нэрваль
Gérard de Nerval, сапраўднае імя Gérard Labrunie (1808 – 1855) – французскі паэт-рамантык, пісьменьнік (найбольш вядомы твор – аўтабіяграфічная“Аўрэлія”), перакладнік зь нямецкай (“Фаўст” Гётэ, вершы Гайнэ). Хварэў шызафрэніяй, перад сьмерцю бадзяўся па вуліцах Парыжа бяз сродкаў, скончыў жыцьцё самагубствам.