Любых рэлігій гіджуся дазваньня,
але выконваць радасна сьпяшу
усе абрады тых веравызнаньняў,
дзе выпіўка залічана ў імшу.
Ігар Губерман
Игорь Миронович Губерман (1936, Харкаў, СССР) — савецка-ізраільскі паэт, пісьменьнік, дысідэнт-выгнанец. Сядзеў па сфабрыкаванай справе, насамрэч за супрацу з самвыдатаўскім часопісам «Сінтаксіс». У 1979 годзе эміграваў у Ізраіль, дзе жыве і цяпер. Мае на рахунку больш за паўсотні кніг вершаў і прозы. Найбольш вядомы сваімі афарыстычнымі едкімі чатырохрадковікамі, якія называе «гарыкі» (Гарык было яго сямейнае імя ў дзяцінстве). У іх шырока выкарыстоўвае абсцэнную лексіку. У 1990 годзе ўганараваны прэміяй аўтарытэтнай расійскай «Літаратурнай Газеты» «Залатое цяля».