Яўген Бяласін

Яўген Бяласін (1954, Гарадзеншчына) — самадзейны перакладчык, літаратар, журналіст. Скончыў Менскі інстытут замежных моў. Да палітычна матываванага звальненьня (2001) 20 гадоў адпрацаваў у Брэсцкім універсітэце выкладчыкам германістыкі (мова і спадарожныя курсы). Самыя важныя з перакладзеных кніг: Петэр Гандкэ, «Шаршні»; Чарльз Дыкенс, «Олівер Твіст»; Сэбасьцьян Хафнэр. «Гісторыя аднаго немца. Успаміны 1914 — 1933», Зыгмунд Фройд, «Дыскамфорт ад культуры», Фрыдрых Шылер, «Выбраная паэзія» (у серыі «Паэты планеты, у суаўтарстве). Значныя аўтарскія кнігі: «На пераломе» (вершы, кароткая проза, пераклады), «Шчупакабра» (рыбацкія гісторыі).

Любых рэлігій гіджуся дазваньня,
але выконваць радасна сьпяшу
усе абрады тых веравызнаньняў,
дзе выпіўка залічана ў імшу.