Я ўзыходзіў на вогнішча двойчы і тройчы,
І сякераю сек свае рукі і пальцы,
Каб яны не цягнуліся да цябе днём і ноччу,
Каб адчайны загад мой чулі: баяцца!
Ігар Сідарук
Нарадзіўся ў 1964 г. у Кобрыні, скончыў філфак БДУ (1986 г.) Паэт, празаік, драматург, сябра-сузаснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Аўтар кніг вершаў “Чарнабел” (1991), “Саната Арганата” (1993), “Моўкнасьць” (1997), зборніка прозы “Квадратная варона” (2000), п’есаў “Галава” (1992), “Плач, саксафон” (1995) і іншых, пераважна для дзяцей. Творы даступныя на старонцы http://kamunikat.org/Sidaruk_Ihar.html