Не трэба так ставіць пытанне. Я адсюль магу выйсці. І ўвогуле, я тут — прабыў змену, а потым магу ісці куды захачу: хоць у піўнуху, хоць на хакей, хоць у тэатр...
Загінуў не ў імя вялікіх ідэй, дзе-небудзь у турме, у барацьбе, а як брудны чарвяк у памыйнай яме жыцьця… Ах, сьмейся, паяц, над каханьнем Тугоўскага! Гэта ўсё той пракляты Сатурн!
Тамашэвіч: Кажуць, грамадзяне, што беларусы – не нацыянальнасць. Але давайце разбяром навукова пытанне аб нацыянальнасці...
Усе: Ды ну на фіг... Балалайка, ты закалупаў...
А. Дык якую ірваць старонку?
Б. Можаш?
В. Можа. Дапускаецца, што вусьцішна было ад пачатку. А потым – ужо сьпявалі. Шкада, што адмянілі патэфоны – у іх болей дасканалы гук.
Вярніцеся на зямлю! Час маладосьці мінуў і ператварыў вас у старых банкрутак! А спадара графа забілі невядомыя, засунуўшы яму галаву ў дупу ягонага каня! Ніякія залётнікі па вас не прыедуць, а ўласнай карэты ў вас няма! Да таго ж, рэкляма ўсіх людзей ператварыла ў курваў… Усе прадаюцца. Чым вы лепшыя?