Галя – звычайная адчайная жанчына за сорак, без адукацыі, бяз мараў, без імпэту, працуе па інэрцыі і нікуды не імкнецца, спраўна па талёнчыку абедае й вячэрае, у кішэньцы трымае рукою мабільны тэлефон нават у прыбіральні, бо кожную хвіліну могуць пазваніць альбо Юлія Цімафееўна, альбо Міхаліна (ня дай божа каб апошняя званіла) і тэрмінова паклікаць падцерці падлогу за кім-небудзь з пастаяльцаў або кліентаў, якія, прыйшоўшы з вуліцы, забыліся на бахілы й паўсюль пакінулі свае адбіткі.