Ўістан Г'ю Одэн

Wystan Hugh Auden (1907-1973), клясык ангельскай паэзіі.

Папа Рыгор, адзін, шаптаў яму праклён,
а імпэратар – зьзяў на цэлы сьвет, чый цэнтар
быў там, дзе імпэратар. Новы Рым паўстаў
на іхным супрацьпастаўленьні – «так» і «не»
верных супернікаў. 

Пераклад:

Ніхто болей не гарантуе творцы, што наступная генэрацыя будзе лічыць ягоны твор вартым ці зразумелым. Праз гэта творца ня можа ня прагнуць як мага хутчэйшага посьпеху, пры ўсёй небясьпецы, якую гэтая прага нясе для ягонай унутранай цэласнасьці.

Таго, што здольны вырабляць Цыклёп,
агораць Чалавецтва не змагло б,
ды ён ня мае аднаго трафэя:
Цыклёп па-людзку гаварыць ня ўмее.
Па гвалтам падпарадкаваным краі,
па трупах і ня трупах, што ў адчаі,   
як гаспадар, ён крочыць, рукі ў бокі,
ды з вуснаў бздуры выпускае толькі.