Бяссонне. Дзясяты састаў.
У шафе пустая валізка.
Я б толькі зайздросціць не стаў,
што так да вакзала блізка.
Васіль Барысюк
Нарадзіўся ў 1976 годзе ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласьці. Скончыў філялягічны факультэт Брэсцкага дзяржунівэрсытэта. Працуе ў Берасьці радыёжурналістам. Вершы друкаваліся ў абласных і рэспубліканскіх пэрыядычных выданьнях, штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”, часопісах “Маладосць”, “Першацвет”, а таксама ў калектыўных выданьнях: “Берасцейскія карані”, “Дзядзінец”, “Жырандоля”, “І нараджалася слова” і іншых.