будзе бунт
рыхтуй бінт,
пан трыбун!
нацыі цана —
цанава
кроў пускае наноў
Паэт, музыка, журналіст. Нарадзіўся ў 1980 г. ў Менску. Дэбютаваў вершамі ў 1992 г. ў этэры Беларускага радыё. Скончыў журфак БДУ (2002). Аўтар паэтычных зборнікаў «Марыя S.» (2006), «Rera» (2011), «Габітацыя» (2013), «Ромб» (2018). Аўтар і вядучы дасьледчыцкіх радыёпраграмаў пра беларускую музыку: «Новая зямля» (радыё Unistar, 2005-2009), «Кракатук» («Радыё Рацыя», ад 2010). Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў з 2015 г. Стваральнік авант-джазавай фармацыі «Фантастычныя плыўцы» (2005). Удзельнік Warsaw Improvisers Orchestra, міжнароднага мэлядэклямацыйнага праекту Word — Sound — Pool.