Маршоўка

сучасная беларуская паэзія, вершы, беларуская літаратура XXI стагоддзя, беларуская мова, тарашкевіца

Маршоўка

Netto, Brutto!
G. I. Caesar

абуджаныя
 будаваць
 будучыню,
узбуджаныя
 з будня
 ў будзень,

дзе за праўду
 даражэй
 правасьць,
дзе брат
 брату —
 Брут,
дзе зьявы
 ўяўныя,
 безнадзейныя
 дзеі...

засяроджана
 засяваем
 асяродзьдзе
разам,
 зараз
 і тут!

Хораша

радыё
 радуе
 народы
 новым
журы
 з журбой
 абірае
 лепшых
руды
 рады
 працягу
 роду
жор
 жораў
 ад жорнаў —
 жар
джан-джоха
 ў храме Роха
хораша
 хорам
 на Хрост
 сьпяваць

Дроб (народны склон)

дзень збытны:
гоманам гімнаў
салютаў лютасьцю
цягай сьцягоў
мэдалёў цяжарам —

гора мора
са шчасьця пашчы
любошчаў боршч
рэшта з рэшата
пастка пустая

* * * * *

выбараў
вырабы
рабы ня мы

народ-спарод
хто есьць, той ёсьць
зямлі соль

будзе бунт
рыхтуй бінт,
пан трыбун!

нацыі цана —
цанава
кроў пускае наноў

Жыдаў дождж

гэтаму — гета
яму — яму:
імя ў яміну
і няма Яміна

вера раве
бязь меры
дабро дробіць
сякера кесара

— мо, до
так, кат?
— не магу інакш,
чым больш

ПАЛІНДРОМЫ

Даты

— ой, ай! я — ё!
— а мяне няма

Выбары

хопіць ці пох?..

Зарок

мала пана напалам

Big Beat

мужчына — out
кабета — input

мужчына — сейбіт
кабета — носьбіт
мужчына — косьбіт
кабета — носьбіт
мужчына — малацьбіт
кабета — носьбіт

мужчына — ходзьбіт
кабета — носьбіт
мужчына — просьбіт
кабета — носьбіт
мужчына — барацьбіт
кабета — носьбіт

мужчына — вахабіт
кабета — носьбіт
мужчына — кульбіт
кабета — носьбіт
мужчына beat —
кабета love it

Лічбы на сэрцы

дзень месяц год

рост узрост вага
памеры вопраткі
код дамафона
нумары тэлефонаў
паролі да кампа
картка банку
дзяржзнак аўто

дзень месяц год

RAUS

хер гаўляўтар
у фольксвагене
па гаў!-штрасэ
праз ляй!-штадт
да тэр!-пляц

міма шчасьлівае нацыі
апантаных мутэраў
працавітых фатэраў
дружных брудэраў

цугам — arbeit macht frei!
у цэх — jedem das seine!

бюргер на кухні
бутэрброд майструе
у рот па ходзе
праз страўнік
да тоўстай кішкі

Сірочая

тутака татка
тамака матка
дзеці ёсьцека

татка ня тутака
матка ня тамака
дзеці дзесьцека

нямашака
цяперака
нікагошкі

Scherzo

Міля, міля...
Фаля, фаля...
Дом. І міс Ольля.

— Сольлямі, фарэля, рэлядо?
— Фарэля, міс Ольля.
— Фасоль, фамідорэ?
— Сі, фасоль.
— Досі соль?
— Досі. До! До-до!!! Дорэм...
— І фаміля? Фарэ? Сольрэмі?
— Мі фаміля — доля міфа.

Фаля, фаля...
Міля, міля...

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

вецер гудзіць у флейту лініі,
б’е па кляпанах мікравакзалаў
пускае сьліну й ваніты / нябачна
дзяўчаты імкліва мнуцца
бадзёраць стамлёных службоўцаў
па калідорах лібіда / дае рэзананс адтуліна
дрыжыць тэатар, вібруюць пяткі

стары настаўнік геамэтрыі
зь ядроным пахам таннага тытуню
пэцкае падручнік крэйдай
жоўтыя кончыкі пальцаў
зазналі перасячэньне паралеляў

У маленькай крамцы, дзе заўжды ё’ ўсё й нават болей,
ты купляеш адзін і той глазураваны сырок і жменю печыва,
часам — бутэльку вады (малую, каб лёгка несьці, а мусіў бы большую —
то было б, як тады, насампраўдзе)

а яна хацела акурат таго што і атрымлівала
проста ўвагі
яна верыла што зьвяртацца да кагосьці гэта насамрэч быць зь ім
такі кшталт прафэсійнай дэфармацыі
«у праскай студыі з вамі Вольга Караткевіч»