Яцэк Падсядла

Jacek Podsiadło – нарадзіўся ў 1964 годзе. Паэт, празаік, перакладчык, журналіст, фэльетаніст.  На сьвітанку сваёй маладосьці ўцёк са школы, аўтастопіў, змагаўся з сыстэмай. У 80-я гады – актыўны ўдзельнік пацыфісцка-экалягічнага руху “Свабода і мір”. Выдаў больш за 20 кніг вершаў. Ляўрэат прэміі ім. Георга Тракля (1994), прэміі Касьцельскіх (1998), прэміі Чэслава Мілаша (2000).

Пераклад:

не знаю ці варта пачынаць сягоння ліст да
Малгажаты і не знаю ці не звар’яцею да ранку а
было б надзвычай нетактоўна высылаць ёй у першым жа лісце
вар’яцкія трызненні і не знаю што зараз робіць

Пераклад:

напішы каханая
ці ідзе яшчэ тая вайна

я дагэтуль ня ўмею жыць пад гусеніцай танка
мова б’ецца за калючым дротам словаў

я б хацеў быць зараз
адной зь няправільных лічбаў лято

вайна – яна як жанчына
пра яе можна забыць