Victoria’s Secret для сучбеллiт

сучасная беларуская крытыка, аўтабіяграфічная, дакументальная, беларуская літаратура XXI стагоддзя, беларуская мова, наркамаўка

Адам Глобус. Сям’я. Мiнск, Мастацкая лiтаратура, 2017.

На розных жаночых і не толькі інтэрнэт-рэсурсах сустракаецца вельмі шмат парадаў кшталту «раскладзі на ложку падушкі па фэншую, спi галавой на захад, каб думкі былі еўрапейскія, навядзi парадак у шафе — i будзе табе шчасце». Кожны такі тэкст звычайна суправаджаюць фотачкі «да» і «пасля». Дык вось, калі б «Штрыхкоды» Франца Сіўко і «Сям’я» Адама Глобуса бралі ўдзел у такім сумесным праекце, яны б склалі цудоўную пару «да — пасля».

Чытала гэтыя кнiгi і не магла пазбавіцца ад адчування, што стаю перад расчыненай шафай, а ўладальнiк ейны паказвае мне ледзь не кожную насовачку і шкарпэтачку. І калі Франц Сіўко, не гледзячы, выхоплiвае з недраў шафы нейкае нешта, расказвае пра яго, а потым зноў кiдае туды ж, у шафу, то ў Адама Глобуса ўсё акуратненька, па палічках і падпісанае, каб ні ў якім разе не пераблытаць.

«Новую кнiгу сучаснага беларускага лiтаратара Адама Глобуса склалi найлепшыя словы, напiсаныя iм за апошнiя гады <...> Пiсьменнiк у ёй дакладны, гiперрэалiстычны i шчыры». Згодная з кожным словам і ад сябе дадам: пiсьменнiк настолькi шчыры, што мне было нават трошку няёмка ад такога акту лiтаратурнага эксгiбiцыянiзму.

Я зараз таксама пабуду шчырай i пачну разважаць пра жаночую бялiзну. Вось якраз з гэтага месца мужчыны могуць сказаць «ды ну яе» i пайсцi чытаць Франца Сiўко.

Мне вельмi падабаецца прыгожая жаночая бялiзна. Яна ўсім падабаецца. Асабіста мне раўнютка да таго моманту, пакуль не пабачу, што станiк цi майткi прасвечваюць праз светлую тканiну сукенкi або нагавiц, калi карункi, стразiкi, банцiкi i шыўкi ствараюць дадатковы, хай дробны, але ж рэльеф там, дзе яго быць не павiнна, i існуе рызыка ператварыцца ў хадзячую мартадэлу. Вядома, можна ўвогуле не насiць бялiзну. Але я веру ў матухну Гiгiену, а з пэўнага ўзросту яшчэ i ў Гравiтацыю, да таго ж не ўся вопратка ў мяне свабоднага крою (часам хочацца i выпендрыцца), таму, як дама практычная, я аддаю перавагу бялiзне iдэальнай, той самай, якой не бачна пад адзеннем. У яе ўсяго толькi два колеры: чорны i бэж. Яна тонкая, бо амаль без шыўкоў i зусiм няма ўпрыгожанняў i карункаў. Затое я забываюся, што яна на мне ёсць, лiтаральна праз хвiлiну, спакойна апранаю што заўгодна i не хвалююся, як гэта глядзiцца зверху, збоку цi на прасвет (настаўнiцкі комплекс, ага, бо дзецi занадта ўважлiвыя).

І калi б беларуская лiтаратура ў вобразе выгнанай з раю Евы прыйшла да мяне i папрасiла дапамагчы падабраць строй, каб прысутнiчаць на ўручэннi прэмii Гедройца, я б прапанавала пачаць менавiта з такой бесшыўковай бялiзны — рамана «Сям’я» Адама Глобуса. Прыемная вокладка, акуратная вёрстка (для назваў частак я выбрала б трошку іншую гарнітуру, але гэта ўжо асабістыя ўпадабанні) і iдэальны тэкст, створаны майстрам, — нiчога не хочацца дадаваць, нiчога лiшняга. Такі iдэальны, што я забыла пра яго, як толькi перагарнула апошнюю старонку. Вось яна, Victoria’s Secret для нашай лiтаратуры — прыгожая чырвоная каробачка, а ў ёй iдэальная бялiзна.

Такіх амаль дасканалых кніг (тут я па-змоўніцку падміргваю карэктару), як «Сям’я», у нас з’яўляецца зусім няшмат. Але яны ёсць, а значыць, беларуская літаратура мае шанец выйсці з шэрагу нягоршых і стаяць асобна, лепшай.

Я не буду нічога казаць пра змест гэтай кнігі. Напэўна, таму, што мне і ў жыцці не вельмі цікава слухаць, напрыклад, пра стрыечную сястру таты маёй сяброўкі. А тут і бацькі, і баба з дзедам, дзядзька, цётка, брат, жонка (прыхопліваюцца нават былыя мужы жонкі і братавай жонкі), дачка, унук... Хочацца ветліва развітацца і ціхенька пайсці. Але ж хто цябе адпусціць?

Распавядаючы пра іншых, чалавек раскрываецца сам. Я чытала пра сям’ю Адама Глобуса, а сама лавіла сябе на думцы, што назіраю не за сям’ёй, а за Ўладзімірам Вячаслававічам, і што ён мне не падабаецца.

P.S. Думала, больш нiколi не звярнуся да гэтай кнiжкi, але недзе праз два тыднi я чытала «Планктон» Мiхася Зiзюка. Пасля гэтага тэрмiнова спатрэбiўся антыдот. Асобныя ўрыўкi рамана «Сям’я» Адама Глобуса дапамаглi ачысцiць галаву ад лозунгаў i вярнуць веру ў iснаванне мастацкай лiтаратуры. Кнiжку пакiну ў сваёй бiблiятэцы — мяркую, яшчэ не раз спатрэбiцца.

Дарэчы, настаўнiкам: калi хочацца не вельмi навязлiва далучаць дзяцей да прыўкраснага, у кнiзе ёсць проста цудоўныя тэксты для праверачных дыктовак.

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Ці варта весціся на вялікую колькасць геалакацыяў? Чым адрозніваецца сэкс у Берліне ад сэксу ў Мінску? Колерам фіранак ды мовай партнёра? А гвалт у пячоры ад гвалту ў кватэры? Тэмпературай паветра і колькасцю мэблі? Але, калі не змяніць дэкарацыю, глядач (чытач) засумуе.

Для чаго ў рэпартажы трэба журналіст, я ведаю. Навошта ён у аповесці, калі ёсць апавядальнік, — не разумею. Але каго толькі ў той аповесці няма!

І вось той самы Васіль Хаміцкі — паэт, былы журналіст, літаральна праз старонку «...хацеў адпусціць пеўня — ну не секчы ж яго на вачах гэтай Каністры, ці як яе там...» Так перакруціць імя чалавека, які падабаецца? Не веру!

Атрымалася страшна і весела. Хаця, магчыма, я памыляюся, і Малевіч ні пры чым, а ўсіх персанажаў Ілля Сін проста час ад часу выганяе на вуліцы «Імперыі святла» (L’Empire des lumieres) таго ж Магрыта, колеры якіх вельмі нагадваюць суворую, з дзясяткамі адценняў шэрага беларускую літаратурную рэчаіснасць.