Вяртаньне (з) Будулая

крытыка, беларуская мова

Паважаныя чытачы! Радыя паведаміць вам, што віртуальны часопіс «Літраж» аднаўляе сваё існаваньне пасьля кароткага перакуру ў некалькі гадоў, што прайшлі ў сумневах, дыскусіях, тэхнічных праблемах, безграшоўі, гультайстве, п'янстве і проста валакіце. Кола аўтараў засталося тое ж, мэты і задачы часопіса па-ранейшаму ніякія, як і мы з вамі. Матэрыялы на сайце будуць зьяўляцца па меры іхнага паступленьня. Апрача таго, у вас цяпер ёсьць магчымасьць абсіраць іх у камэнтах. Дасылайце нам свае творы – мы не пакінем ад іх камня на камні, а як што застанецца, то выставім. Нічога апроч задавальненьня вы з гэтага не паймееце.

Глазаў, Прылуцкі, Шчур

Спадабаўся матэрыял? Прапануем пачытаць:

Выдавецтва Майкла Эвэрсана «Evertype», што спэцыялізуецца на выданьні іншамоўных перакладаў Льюіса Кэрала і «кэраліяны», надрукавала па-беларуску клясычную казку «Alice's Adventures in Wonderland» у перакладзе Макса Шчура. Гэта першае кніжнае выданьне Кэрала па-беларуску.

Добрыя навіны: перакладчык «Алесі» Макс Шчур атрымаў з выдавецтва колькі аўтарскіх асобнікаў кнігі. Тым часам кніжку пасьпелі анансаваць і на Белсаце (відэа глядзіце ў артыкуле). Перамовы пра распаўсюд кніжкі ў Беларусі ўжо вядуцца.

Прыемная вокладка, акуратная вёрстка і iдэальны тэкст, створаны майстрам, — нiчога не хочацца дадаваць, нiчога лiшняга. Такі iдэальны, што я забыла пра яго, як толькi перагарнула апошнюю старонку.

Паважаная Ганна Янкута!

Прачытаў Вашую бліскучую рэцэнзію на свой пераклад Бонды і пачарпнуў зь яе нечакана шмат — прынамсі, як мне здалося, яўна болей, чым Вы з згаданага перакладу. Напрыклад, што «...прадуктыўнае спалучэнне сэксу і філасофіі ацаніў у „Філасофіі ў будуары“ яшчэ маркіз дэ Сад, а з таго часу ўцякло ўжо нямала вады і нямала было зроблена ў гэтым кірунку»...

“Не, беларуская літаратура ня хоча ламаць шаблёны”, бядуе аўтар. А вось ён – хоча. Любым коштам. Хоча надалей ламіцца ў адкрытыя да яго дзьверы.